Левоневский  (Lewoniewski) Валерий Станиславович
Реклама

Выборы 2008

Погода

Форум

Регистрация

 

Тестовый режим сайта

 

 

Лідэр Агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў патрапіў у турэмную мэдычную частку

07.06.2005
Рубрика: Belarus

Лідэр Агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў, сябра Рады грамадзянскіх ініцыятываў “Свабодная Беларусь” Валеры Леванеўскі патрапіў у турэмную мэдычную частку. Пра гэта «Радыё Свабода» паведамілі ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў. Сваякі Леванеўскага не выключаюць, што яго пакаралі зьмяшчэньнем у турэмны ізалятар. Палітвязень не спыніў галадоўкі.

Валеры Леванеўскі, Lewoniewski.comПра здароўе Валера Леванеўскага ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў адказалі, што яно «здавальняючае». “Ён абвясьціў галадоўку, і таму яго зьмясьцілі ў мэдычную частку ды паведамілі ў пракуратуру”, — паведамілі ў дэпартаменце.

Валеры Леванеўскі з 1 чэрвеня трымае галадоўку, патрабуючы адстаўкі кіраўніка Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС. Лідэр гарадзенскіх прадпрымальнікаў абвінавачвае кіраўніка беларускай турэмнай сістэмы ў парушэньні ягоных правоў. Нібыта Ўладзімер Коўчур не адказвае на скаргі Валера Леванеўскага адносна накладзеных на яго пакараньняў. З-за гэтага, паводле Леванеўскага, да яго ня будзе ўжытая амністыя. Уладзімер Коўчур абвяргае гэтыя абвінавачаньні і кажа, што ўсе скаргі вязьня Леванеўскага разгледжаныя, адказы на іх дадзеныя ў вызначаны тэрмін. Ці будзе да Леванеўскага ўжытая амністыя, Уладзімер Коўчур не кажа.

Між тым, сваякі Валера Леванеўскага за шэсьць дзён ягонай галадоўкі не атрымалі ад яго ніводнага ліста, хаця Леванеўскі папярэджваў, што адразу пасьля пачатку сваёй акцыі дашле ліст дамоў.

Некалькі месяцаў таму ў Магілёўскай калёніі Валера Леванеўскага ўжо зьмяшчалі ў штрафны ізалятар, адкуль немагчыма было дасылаць лісты, таму сваякі і выказваюць вэрсіі наконт таго, што палітвязень зноў трапіў у ізалятар. Цяпер Валер Леванеўскі знаходзіцца ў Івацэвіцкай калёніі. Пра стан здароўя вязьня ў калёніі нічога не паведамляюць. Маўчыць і тэлефон пракурора Івацэвіцкага раёну Тамары Стасевіч, якая раней пацьвердзіла факт галадоўкі Валера Леванеўскага.

Нагадаем, лідэр страйкаму прадпрымальнікаў Валер Леванеўскі летась быў асуджаны на два гады калёніі за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Ва ўлётцы, якую ён распаўсюдзіў сярод прадпрымальнікаў, было напісана: “Прыйдзі і скажы, што ты супраць таго, каб нехта за твой кошт ездзіў ў Аўстрыю адпачываць, катацца на лыжах, жыць у сваё задавальненьне”. Арганізацыя “Міжнародная амністыя” абвясьціла Валера Леванеўскага вязьнем сумленьня.

Хартыя’97

Главная страница