Левоневский  (Lewoniewski) Валерий Станиславович
Реклама

Выборы 2008

Погода

Форум

Регистрация

 

Тестовый режим сайта

 

 

Фільм “Пад прыцэлам улады” пра вядомага беларускага прадпрымальніка Валерыя Леванеўскага стаў лаўрэатам

Зняты тэлеканалам “Белсат” дакументальны фільм “Пад прыцэлам улады” пра вядомага беларускага прадпрымальніка Валерыя Леванеўскага стаў лаўрэатам XV Агульнапольскага прагляду дакументальных формаў BAZAR у Познані. Фільм, зняты Мікалаем Ваўранюком і Томашам Янулісам з беластоцкай рэдакцыі тэлеканалу “Белсат”, атрымаў узнагароду ў катэгорыі фільм-рэпартаж “за паказванне, наколькі важным, хоць і небяспечным ёсць вядзенне прыватнага бізнесу ў Беларусі”. “Толькі не пра палітыку, бо гэта небяспечна” – такія словы можна часта пачуць у Беларусі.

Фільм “Пад прыцэлам улады” пра вядомага беларускага прадпрымальніка Валерыя Леванеўскага стаў лаўрэатам

Парадаксальна, што за апошнія 15 гадоў у турмы трапілі значна больш бізнесоўцаў, чымся палітычных актывістаў.

Пра гэта дакладна ведае Валерый Леванеўскі з Горадні, які некалькі гадоў правёў у турме. Яго пасадзілі не за палітычную агітацыю ці барацьбу супраць улады, а за абарону месца працы дробных прадпрымальнікаў.

Ён добра ведае цяжкасці, з якімі сутыкаюцца прадпрымальнікі. Валерый Леванеўскі балюча адчуваў кожнае закручванне гаек, кожны новы падатак, чарговыя фармальныя патрабаванні.

Пратэстуючы супраць дзеянняў уладаў, якія ўскладнялі гандаль, ён зрабіўся вядомым у Беларусі лідэрам прадпрымальнікаў. На ягоны заклік тысячы гандляроў зачынялі свае шапікі, а рынкі беларускіх гарадоў зрабіліся цэнтрам акцыяў пратэсту. Гэта прывяло яго проста за краты.

“У журы фестывалю працавалі не толькі асобы, звязаныя з тэлебачаннем ці кіно, але і людзі бізнесу, – гаворыць аўтар фільму Мікалай Ваўранюк. – Я мяркую, што ў прызнанні ўзнагароды майму фільму сыграла ролю салідарнасць польскіх бізнесоўцаў з беларускімі прадпрымальнікамі”.

Узнагарода для фільму “Пад прыцэлам улады” – ужо другая на фестывалі BAZAR для тэлеканалу “Белсат”. Летась у Познані адзначылі эканамічную праграму “Сальда”.

На здымку Валеры Леванеўскі.
Дадатковая інфармацыя
Сяргей Пеляса
в.а. прэс-сакратара
Белсат TV
+48 785 985 314
http://www.belsat.eu/generator.php?p=8221

http://www.actngo.org/by/node/173254

http://budzma.org/movies/film-byelsatu-pra-valyeryya-lyevanyewskaha-wznaharodzili-w-polshchy.html

Главная страница